РусскийБеларускi

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

админ сайта

 

© copyright

 

Интерактивная карта Интерактивная карта

Портал рейтинговой оценки

Портал рейтинговой оценки

QR-код учреждения

QR-код анкеты


15.11.2017

Конкурс чытальнікаў вершаў

       Свята паэзіі і творчасці

      15 лістапада ў школе прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў. Конкурс прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Я.Коласа. Удзел прынялі вучні 1- 9 класаў. Усяго ўдзельнікаў конкурса было 22 вучні.  Самымі актыўнымі былі вучні 3, 7 і 8 класаў. Кампетэнтнае журы ў складзе дырэктара школы М.І. Аліферовіча, бібліятэкара школы Т. Л. Кіндрук, настаўнікаў Т.Ф. Свібовіч і А. В. Туркевіч ацэньвалі канкурсантаў па 10-бальнай сістэме. Максімальны бал - 40.

       Пераможцай конкурса стала вучаніца 3 класа Ангеліна Шабунька, якая выдатна прачытала верш Я.Коласа "Савось-распуснік" і набрала 40 балаў. Другое месца занялі Вераніка Арэшка   (7 кл.) і Раман Абрамчук ( 3 кл.), набраўшы па 39 балаў. Трэцяе месца занялі Карына Віднікевіч ( 3 кл.), Дзіяна Аліферовіч , Станіслаў Сінілевіч ( 7 кл), Яна Калянковіч ( 8 кл.). Пераможцы  атрымалі граматы. Заахвочвальным салодкім прызом была адзначана вучаніца 1 кл. Таццяна Караваевіч, якая пачынала конкурс. Першакласніца выдатна прачытала верш "Каток".

      У гэты дзень гучала ў школе слова Коласа. Вучні чыталі вершы "Родныя вобразы", "Ручэй", "Дарога", "Месяц", "Зіма",  байку "Конь і сабака", урыўкі з паэм "Сымон-музыка" і "Новая зямля".  А вучаніцы 8 класа Яна Грабовіч і Марыя Паўловіч расказалі прысутным пра важныя біяграфічныя  старонкі Я. Коласа.

      Вялікі дзякуй настаўнікам В.К. Антановіч, В.П. Рылач, Т.М. Сінілевіч, В.Ф. Кіпцэвіч, С.К. Барысевіч, якія дапамаглі вучням падрыхтавацца да конкурса, якія прывіваюць дзецям любоў да паэзіі, да роднага слова.

      Вялікі дзякуй усім удзельнікам конкурса.

 

 03.05.2024  Усебеларускі дыктант

подробнее...

 


                                         

 

ГУО "Ракитненская базовая школа"

телефон -33274, электронная почта - rakitno@guo.bc.by

 

Лучшие уроки дают экзамены. (Славомир Врублевский)