РусскийБеларускi

 

 

 

Меню раздела

  • Главная
  • Одно окно
  • Об учреждении
  • Учащимся
  • Родителям
  • Учительская
  • Противодействие коррупции
  • Организация питания учащихся
  • ШАГ для 8-9 классов
  • Шестой школьный день
  • Идеологическая и воспитательная работа
  • Военно-патриотическое воспитание
  • Работа с детскими и молодежными объединениями
  • Физкультурно-оздоровительная работа
  • Библиотека
  • Социально-педагогическая поддержка
  • Дошкольное образование
  • Летний оздоровительный лагерь 2023
  • Фотогалерея
  • Попечительский совет
  • Безопасность
  • COVID-19
  • Ситуационная помощь
  • Сервисы
  •  

    статистика посещений

    Яндекс.Метрика

     

    админ сайта

     

    © copyright

     

    Интерактивная карта Интерактивная карта

    Портал рейтинговой оценки

    Портал рейтинговой оценки

    QR-код учреждения

    QR-код анкеты


    Правілы выканання дамашняга задання

     

    1. Штодзённа дакладна запісвайце дамашняе заданне.

    2. Пасля вяртання з установы адукацыі адпачніце і бярыцеся за падрыхтоўку задання.

    3. Урокі рыхтуйце штодзённа ў адзін і той жа час.

    4. У час падрыхтоўкі ўрокаў тэлевізар і радыё выключыце, на размовы іншых членаў сям’і не звяртайце ўвагі.

    5. Урокі рыхтуйце заўсёды ў адным і тым жа месцы.

    6. Праз 40-45 мін. заняткаў рабіце перапынак, адпачніце 10-15 мін.

    7. Падрыхтоўку ўрокаў лепш пачынаць з цяжкіх прадметаў, затым пераходзьце да прадметаў менш цяжкіх і ў канцы- да больш лёгкіх прадметаў.

    8. Старайцеся зразумець тое, што вучыце. Ніколі не зубрыце.

    9. Карыстайцеся па меры неабходнасці слоўнікамі і даведнікамі, калі сустракаеце незразумелае слова.

    10. Пасля выканання задання ўважліва праверце яго і адкажыце на пытанні да задання.

    11. Складзіце план адказу.

     

    ЧАТЫРЫ АСНОВЫ ЭТЫКЕТУ

    1. Добрыя адносіны да людзей

    2.  Прыгажосць

    3. Народныя традыцыі

    4. Гігіенічная мэтазгоднасць

    ВУЧЫСЯ БЫЦЬ ПРЫГОЖЫМ     

                                                             Калі ты хочаш, каб вакол цябе

                                                                  былі добрыя людзі,

                                                                  паспрабуй адносіцца  да іх

                                                                  уважліва, ласкава, ветліва -

                                                                  убачыш, што ўсе стануь лепшымі.

                                                                                                 А.М.Горкі

    1.Паважай чужую працу.

    2.Помні пра людзей, якія цябе акружаюць.

    3.Беражы свой і чужы час.

    4. Апранайся адпаведна абставінам  і ўзросту, улічвай асаблівасці знешнасці. Не забывай, што культура адзення нічога агульнага не мае з раскошаю.

    5. Будзь  ва ўчынках такім жа ветлівым, як і на словах.

    6. Вядзі сябе з другімі так, як хацеў бы , каб яны  адносіліся да цябе.

    7. У паводзінах і справах кіруйся правіламі для вучняў - асноўным законам школьнага жыцця.

    Азбука самавыхавання

                                                          Самавыхаванне, якое асабліва важнае ў юнацтве,     

                                                              немагчыма без удзелу ў агульнай справе,

                                                             у духоўным жыцці калектыва.

                                                                                                            В.А.Сухамлінскі

    1.Старайся пазнаць самога сябе. Вызнач свае добрыя задаткі, якія неабходна развіваць.

    2.Будзь самакрытычны. Назаві свае дрэнныя звычкі, з якімі неабходна змагацца.

    3.Прызнавай справядлівую крытыку. Памятай! Вораг тваіх дрэнных звычак - твой лепшы сябар.

    4. Пастаў перад сабой задачу рабіць не тое, што хочацца, а тое, што трэба. Не забывай, што раб сваіх жаданняў - самы бязвольны чалавек.

    5. Не стаў перад сабой многа задач, але штодзень  рабі крыху больш, чым можаш.

    6. Не адчайвайся, калі не адразу зможаш вырашыць пастаўленыя задачы. Вялікія перамогі патрабуюць  вялікіх намаганняў, але толькі яны прыносяць чалавеку сапраўдную радасць.

    7. Стань гаспадаром свайго часу. Помні, мудры не той, хто стараецца берагчы час, а той, хто ўмее разумна яго траціць.  Ні  гадзіны без справы, ні дня без цікавай кнігі!

    8. Вер у перамогу. Але помні: яна прыходзіць да тых, хто трэніруе волю ў практычных справах, у дысцыплінаваных паводзінах і рознабаковай працы.

     


                                             

     

    ГУО "Ракитненская базовая школа"

    телефон -33274, электронная почта - rakitno@guo.bc.by

     

    Лучшие уроки дают экзамены. (Славомир Врублевский)