РусскийБеларускi

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

админ сайта

 

© copyright

 

Интерактивная карта Интерактивная карта

Портал рейтинговой оценки

Портал рейтинговой оценки

QR-код учреждения

QR-код анкеты


 Урок-даследаванне

 “Прыназоўнік як службовая часціна мовы”

 Тэма ўрока :   Прыназоўнік як часціна мовы

 Адукацыйная мэта  ўрока: плануецца, што к канцу ўрока дзеці паглыбяць веды  аб самастойных і службовых часцінах мовы, пазнаёмяцца з прыназоўнікам, змогуць  знаходзіць яго ў тэкстах, правільна ўжываць  у сваім маўленні , адрозніваць прыназоўнікі ад іншых часцін мовы.

 Развіццёвыя і выхаваўчыя задачы ўрока: садзейнічаць развіццю арфаграфічных навыкаў,  вуснай звязнай мовы,   стварыць умовы для самастойнай працы і  работы ў парах, групах, выхоўваць любоў да роднага краю, да роднай мовы.

 Абсталяванне: падручнік, сшыткі, карткі з заданнямі,  запісаны на дошцы эпіграф, сігнальныя карткі, вершы пра родны край, схема “Кластар”

 ЭпіграфКароценькі,

                     нязменны я,

                              службовы,

                     у сказах  і словазлучэннях

                                   дапамагу  я

                                              звязваць  словы.

 

                                             Ход урока

1. Арганізацыйны этап урока (3 – 5 мін)

 ( Праверка гатоўнасці да ўрока, прывітанне)

- У нашай школе праходзіць Фестываль адкрытых урокаў.  Кожны настаўнік прымае ўдзел. Вось і  ў нас з вамі сёння такі ўрок.   Мы прысвецім яго роднай зямлі,  роднай старонцы.  Я жадаю вам працаваць  сёння старанна, быць уважлівымі, падтрымліваць адзін аднаго, дапамагаць і тады ўсё ў нас атрымаецца.  Пажадайце адзін аднаму поспехаў.  А пачнём урок з праверкі дамашняга задання.

 2.  Праверка  дамашняга задання ( 10 мін)

 - Ці ёсць пытанні па дамашнім заданні?  Вы рыхтавалі вуснае выказванне  пра часціны мовы.  Папрацуем ў групах.  Спачатку абмяркуйце план вуснага выказвання ў сваёй групе, а потым адзін прадстаўнік групы будзе расказваць, а  ўсе астатнія будуць састаўляць план яго выказвання. Два вучні  паспрабуюць разабраць сказы па часцінах мовы. Заданне для іх на падаконніках. Выконваць на тых жа лістках.

  

Карткі з заданнямі:

Сцяжынка лясная, за рэчкаю хата,

Уранні над лугам плывуць туманы…

Ніколі, Радзіма, чужой не была ты,

Ніколі журбой не прыходзіла ў сны.   

                                                      А. Бачыла

 

Зямля Беларусі!  Вачамі азёраў

Глядзіш ты ў празрыстыя высі нябёс.

                                                                П. Броўка

 

(Ацэнка вуснага выказвання, выстаўленне адзнак, праверка сказаў  з дапамогай сігнальных картак)

 3.Падрыхтоўка да ўспрымання новай тэмы ( 3-5 мін)

 А) Тэст “так” ці “не”   (з дапамогай сігнальных картак) або ставяць “+ “  “_”

У беларускай мове 10 часцін мовы.  +

Самастойных часцін мовы 5. _

Выклічнік не з’яўляецца ні самастойнай, ні службовай часцінай мовы. +

Назоўнікі , прыметнікі , займеннікі і лічэбнікі  - зменныя часціны мовы.  +

Дзеясловы скланяюцца. _

Нязменных часцін мовы 3. _

Службовыя не маюць самастойнага значэння. +

 Б) Адгадванне загадак

1. Спытай мяне: хто ці што гэта?

І я дам назвы ўсім прадметам. (Назоўнік )

2. Я аздабляю вашу мову,        

Даю прыметы розным словам.  (Прыметнік)

 

3.Аб сабе сказаць хачу : 

усе прадметы я лічу . (Лічэбнік)                      

4.Маю некалькі ў мове нагрузак служэбных:

 Замяняю назоўнік, прыметнік , лічэбнік.   (Займеннік)

5. Без мяне стаяць усе часціны мовы.   

Я прыду - усе рухацца гатовы. (Дзеяслоў)  

6.Я сваёй формы не змяняю,   

Спосаб дзеяння абазначаю. (Прыслоўе)

 

- Колькі часцін мовы мы назвалі? Што іх аб’ядноўвае? Якія яшчэ ёсць часціны мовы?

Прачытайце эпіграф на дошцы і скажыце, якая тэма нашага ўрока?

(Запісваецца  тэма на дошцы, а ў сшытках дата і класная работа)

-Ці  сустракаліся вы ўжо з гэтай тэмай? Што ведаеце пра прыназоўнік з пачатковых класаў?

Якія  задачы на сённяшні  ўрок паставілі б  перад сабой? (навучыцца знаходзіць прыназоўнікі  ў   сказах, выясніць, для чаго яны служаць , чаму гэта часціна мовы  так называецца )

 

4. Тлумачэнне новай тэмы  (10 мін)

-Давайце пачнём з назвы.  Што яна вам падказвае? ( прыназоўнік сябруе з назоўнікам, стаіць каля яго)

-Праверце сваё выказванне

а) Моўнае назіранне

  Край з калыскі любімы,

  Каля сцежкі чабор,

  Жар асенняй рабіны

  У блакіце азёр.

           Бор палае на ветры

           У сузор’і  зарніц…

           Як жа край гэты светлы

           Нам з табой не любіць?

                     У. Карызна

 

(Вучні падкрэсліваюць прыназоўнікі разам са словамі, да якіх яны адносяцца, вызначаюць ролю ў сказе, даюць азначэнне прыназоўніку як часціне мовы)

На дошцы састаўляецца кластар:

                                            Прыназоўнік

 

 Агульнае значэнне                            Марфалагічныя прыметы      

                                        Сінтаксічная роля                           

 

Фізкультмінутка для вачэй

Б) Работа   па падручніку

-Ці заўсёды прыназоўнік стаіць побач з назоўнікам? Прачытайце параграф у падручніку і знайдзіце адказ на гэтае  пытанне.

В) Першаснае абагульненне

-Што мы даведаліся пра прыназоўнік? Як мы гэта даведваліся?

5. Замацаванне  новых ведаў (10 мін)

А) Пісьмо пад дыктоўку

Ласкава завём мы сваю Беларусь Радзімай, бо пад яе зоркай нарадзіліся і з маленства ўсё тут стала родным і блізкім.  Замілавана завём Бацькаўшчынай, бо на яе жыццядайнай зямлі жывуць нашы бацькі і дзяды.

  -Падкрэсліце прыназоўнікі разам з назоўнікамі, выпішыце словазлучэнні з прыназоўнікамі.

(нарадзіліся пад зоркай, стала з маленства, жывуць на зямлі)

 

Б) Ролевая гульня “У рэдакцыі”  

- Уявіце сабе, што вы працуеце ў рэдакцыі раённай газеты.  Адзін карэспандэнт напісаў чарнавы  матэрыял пра свята вёскі, але захварэў і не паспеў давесці матэрыял да канца.  Газета павінна выйсці своечасова. Рэдактар папрасіў вас адкарэкціраваць матэрыял і даць на праверку. Трэба дапісаць скарочаныя словы і ўставіць, дзе не хапае, прыназоўнікі.

 

  Дажджлівае і халодн…  надвор’е не перашкодзіла ўрачыстасці, якая пачалася ўскладаннем вянкоў  і кветак   …   помніка загінуўшым    …  вызваленні вёскі Бастынь. 

  Галоўн…  дзеянне разгарнулася   …   клубе, куды сабраліся ўсе жыхар… .  …  віншавальным словам   …   прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Уладзімір Мілашэўскі.

  …  падарункамі прыехалі  …  свята і шматлікія госці. Ваенны камісар …  Баранавіч Міхаіл Соц таксама нарадзіўся …  Бастыні. Яго  прыемна ўразілі станоўчыя перамены  … родн… вёсцы. Намеснік Міністра  Іван Дырман  не забывае …  вёску.  …  гэты раз ён парадаваў землякоў  арганізацыяй цудоўн… канцэрта. 

  Былі  … юбілеі вёскі і госці   …  далёк…  замежжа.

 

-Што ж  было б, калі  б зніклі прыназоўнікі? Для чаго ж у мове прыназоўнікі?

- Што б хацелася вам напісаць пра сваю вёску? Раскажыце.

 

6. Заключны этап урока (3 – 5 мін.)

 

а) Дамашняе заданне

Вывучыць параграф 20 і выканаць практыкаванне 172.

б) Рэфлексія “Незакончаны сказ”

-У мяне сёння атрымалася…

-Я навучылася на ўроку...

- Мне было цікава…

- Самым складаным для мяне было…

 

Дзякуй усім за працу!

                              Урок падрыхтавала настаўнік беларускай мовы Рылач В.П.

 

 

 

 

 

 

 


                                         

 

ГУО "Ракитненская базовая школа"

телефон -33274, электронная почта - rakitno@guo.bc.by

 

Нынешний школьный аттестат удостоверяет только, что его обладателю хватило способности выдержать столько-то лет школьного обучения. (Лоренс Питер)