РусскийБеларускi

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

админ сайта

 

© copyright

 

Интерактивная карта Интерактивная карта

Портал рейтинговой оценки

Портал рейтинговой оценки

QR-код учреждения

QR-код анкеты


 Мая вёска

           Ёсць вёска адна на Палессі,

          Спрадвеку Ракітнай завецца.

          Прыгожая вёска такая-

          Радзіма мая дарагая.

                     Тут весела птушкі спяваюць,

                    Ціха вецер шуміць над гаем,

                    Ночкай шэпчуцца з месяцам зоркі,

                    Цягнікі бягуць у край далёкі.

          Тут садзяць цыбулю, клубніцы

          І ніякай няма таямніцы.

         Людзі шчыра жывуць і працуюць,

         Бо зямлю сваю любяць, шануюць.

                      Ты квітней, мой ракітавы краю!

                      З усіх дарог да цябе завітаю.

                      І далёка я буду ці блізка

                      Пакланюся табе нізка -нізка.

                                                                        В. Рылач

Пра вёску Ракітна

        Вёска Ракітна - звычайная палеская вёска. Упамінаецца ў летапісах з 1613 года. Названа так па назве расліны ракіта, якая расла ў ваколіцах вёскі.

        У ХІХ ст. у вёсцы быў узведзены невялікі храм у гонар Архістраціга Міхаіла. Пабудаваны храм памешчыкам Іосіфам Шчытом на вясковых могілках у 1801 г., а ў 1840 г. на сродкі прыхажан быў зроблены іканастас.

       Здымак 60-х г. ХХ ст. адлюстраваў сціплую драўляную капліцу. У 1992 г. замест драўлянага збудавання з'явілася цаглянае.  Пасля рэканструкцыі другое нараджэнне храм атрымаў 8 кастрычніка 2013 г. , калі было здзейснена асвячэнне храма.

      Штогод 21 лістапада ў дзень Архістраціга Міхаіла прыхажане вёскі Ракітна адзначаюць прастольнае свята з асвячэннем вады і хрэсным ходам па вёсцы...

      Адным са святых месц вёскі Ракітна з'яўляецца месца за вёскай,  дзе ў 60-я г. ХХ ст. узведзены помнік ахвярам фашызму. 4 снежня 1942 г. немцы расстралялі больш за 80 мірных  жыхароў, якія пахаваны ў адной магіле.

      Штогод у Дзень Перамогі ля помніка збіраюцца вучні, настаўнікі, аднавяскоўцы, каб успомніць загінуўшых і заклікаць усіх шанаваць і цаніць заваяваны мір. Настаяцель Спаса-Прэабражэнскага храма в. Язвінкі протаіерэй Сергій Чыж служыць у гэты дзень паніхіду.

     У 2017 г.  упарадкавана магіла і  ўстаноўлена мемарыяльная дошка з імёнамі загінуўшых.

     Адна з вуліц в. Ракітна названа ў гонар Міхаіла Мацкевіча, які загінуў пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў Рэспубліцы Афганістан. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (пасмяротна). Помнік Міхаілу Мацкевічу ўзведзены недалёка ад школы. На школе змешчана мемарыяльная дошка.

     Школа ў в. Ракітна пабудавана ў 1982 г.  Дырэктарам у той час была Касцючэнка Валянціна Іванаўна. Двухпавярховы будынак школы  ўпрыгожвае не толькі вуліцу Школьную, але і ўсю вёску. 

    Насупраць школы  стаіць прыгожы будынак фельшарска-акушэрскага пункта, дзе шмат гадоў адпрацавала Валько Соф'я Леанідаўна. У гэтым жа памяшканні з другога боку знаходзіцца сельская бібліятэка. Шмат гадоў працавала ў бібліятэцы Грыневіч Алена Сяргееўна.

    Адным са старэйшых будынкаў грамадскага прызначэння з'яўляецца пошта - невялікае драўлянае збудаванне ў цэнтры вёскі. Тут жа размешчаны сельскі магазін.

 


                                         

 

ГУО "Ракитненская базовая школа"

телефон -33274, электронная почта - rakitno@guo.bc.by

 

Хороший учитель может научить других даже тому, чего сам не умеет. (Тадеуш Котарбиньский)