РусскийБеларускi

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

админ сайта

 

© copyright

 

Интерактивная карта Интерактивная карта

Портал рейтинговой оценки

Портал рейтинговой оценки

QR-код учреждения

QR-код анкеты


2023 год аб'яўлены Годам міру і стварэння



      У мэтах кансалідацыі беларускага народа, умацавання ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 2023 год аб'яўлены Годам міру і стварэння. Адпаведны Указ № 1 ад 1 студзеня 2023 года падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

      Ключавымі напрамкамі ў наступным годзе будуць удасканаленне сістэмы ваенна-патрыятычнага выхавання насельніцтва, пашырэнне мірных ініцыятыў грамадзян і грамадскасці, садзейнічанне міжканфесійнаму дыялогу, які забяспечвае мір і згоду ў беларускім грамадстве, дэманстрацыя пераваг беларускай эканамічнай мадэлі ва ўмовах глабальнай турбулентнасці, пазіцыянаванне стваральнай працы як галоўнай умовы развіцця беларускай дзяржавы.

     Такая тэматыка дасць магчымасць умацаваць успрыманне Беларусі як астраўка міру, бясспрэчная каштоўнасць якога для насельніцтва краіны з'яўляецца важкім аргументам у дасягненні згоды па іншых важнейшых пытаннях грамадскага жыцця. Беларускім адказам на мілітарызацыю ў еўрапейскім рэгіёне стане мірная стваральная праца суайчыннікаў.

     Указ № 1 ад 1 студзеня 2023 г. Аб аб'яўленні 2023 года Годам міру і стварэння

 


                                         

 

ГУО "Ракитненская базовая школа"

телефон -33274, электронная почта - rakitno@guo.bc.by

 

Вы говорите, это известно каждому школьнику? Если бы я знал все, что известно каждому школьнику, я бы мог учить академиков. (Максим Звонарев)