РусскийБеларускi

 

 

 

Меню раздела

  • Главная
  • Одно окно
  • Об учреждении
  • Учащимся
  • Родителям
  • Учительская
  • Противодействие коррупции
  • Организация питания учащихся
  • ШАГ для 8-9 классов
  • Шестой школьный день
  • Идеологическая и воспитательная работа
  • Военно-патриотическое воспитание
  • Работа с детскими и молодежными объединениями
  • Физкультурно-оздоровительная работа
  • Библиотека
  • Социально-педагогическая поддержка
  • Дошкольное образование
  • Летний оздоровительный лагерь 2023
  • Фотогалерея
  • Попечительский совет
  • Безопасность
  • COVID-19
  • Ситуационная помощь
  • Сервисы
  •  

    статистика посещений

    Яндекс.Метрика

     

    админ сайта

     

    © copyright

     

    Интерактивная карта Интерактивная карта

    Портал рейтинговой оценки

    Портал рейтинговой оценки

    QR-код учреждения

    QR-код анкеты


    Як навучыць школьнікаў вучыцца

         Школьнікі не хочуць вучыцца, таму што гэта цяжка. Кожны настаўнік можа і павінен прапанаваць вучням спосабы эфектыўнага навучання па сваім прадмеце. Вось  некаторыя парады, якія можна прымяніць для любога прадмета.

    Парады вучням

         1. Для таго, каб мець сілы вучыцца  інтэлектуальна, неабходна мець сілы падтрымліваць сябе фізічна.

    Адсутнасць гармоніі ў інтэлектуальным і фізічным  адбіваецца на душэўным стане чалавека.

    Раніца. Вы робіце зарадку для цела. Не палянуйцеся зрабіць яе і для мозга.

    Падскокваючы і нагінаючыся :

    - як можна хутчэй палічыце  ў адваротным парадку ад 100 да 1;

    - прагаварыце  алфавіт, прыдумваючы на кожную літару цяжкае слова ( А- аэробіка, б- біялогія, в-вінегрэт і г. д.) ;

    -выберыце  адну літару алфавіта і прагаварыце 20 слоў, якія пачынаюцца з яе. Практыкаванне паступова ўскладняйце;

    -як можна хутчэй назавіце  20 мужчынскія імені, пранумараваўшы іх ( 1- Іван, 2-Сцяпан,  3 –Алег, 4-Пётр і г.д.);

    -тое ж самае зрабіце з жаночымі імёнамі;

    Паступова ўскладняйце практыкаванні, прыдумвайце новыя гульні.

         2. Памятайце пра свой біялагічны гадзіннік. Не парушайце яго  звычайнага ходу.

    Вы павінны ведаць, калі ваша працаздольнасць максімальная, а калі ідзе на спад  разумовая актыўнасць.

    “Жаваранкі” і “совы” павінны мець розныя карты інтэлектуальных заняткаў.

    А калі вы не адносіцеся ні да тых, ні да другіх?

    Словам, вывучайце сябе. Састаўце сваю карту, максімальна прыбліжаную да вашых інтарэсаў і магчымасцей.

         3. Калі вы паглядзіце на таўшчэзны том навукі і захочаце адолець яго за адзін раз, будзеце вельмі разачараваны і надоўга страціце цікавасць да вучэння.

    Калі вы ўмееце чытаць – гэта зусім не значыць, што вы ўмееце вучыцца.

    Вучэнне –не хуткачытанне дэтэктыўнага рамана.

    Будзьце цярплівы, правільна разлічвайце свае сілы, плануйце сваю дзейнасць, настойліва дабівайцеся выканання запланаванага.

    Пакажыце характар , і поспех вам гарантаваны.

         4. Некаторыя сакрэты вучэння нам карысна пераняць у жывёл.

    Жывёлы вельмі хутна вучацца. Чалавек вучыцца павольней. Каб вучыцца хутчэй:

    - трэніруйцеся. Як мускулы марнеюць без практыкаванняў, так і мозг   гіне без разумовых намаганняў;

    - стварыце сваю сістэму;

    - прымяняйце ўнутраныя стымулы. Калі чалавек гаворыць – НЕ МАГУ, гэта толькі азначае  - НЕ ХАЧУ. Адзіная перашкода для чалавека – гэта ён сам.

         5. Карысна ведаць :

    Калі задуманае чалавекам  да выказвання прыняць за 100%, то ў славесную форму пераходзіць  толькі 90 %, а выказваецца- 80 %.

    Выслухоўваецца з задуманага ў лепшым выпадку 70%,  зразумець можна – 60%,  а запомніць не больш за 30%. Вось чаму для правільнага разумення і запамінання вашай думкі неабходна мінімум ТРОХРАЗОВАЕ ПАЎТАРЭННЕ СКАЗАНАГА Ў РОЗНЫХ ВАРЫЯНТАХ.

         6. Даследаванні падцвердзілі ісціну  старажытнага выслоўя: “Калі я слухаю, я забываю; калі я бачу, я разумею; калі я дзейнічаю , я вучуся”

    Устаноўлена,  што ў сярэднім чалавек запамінае 1/5 з таго, што чуе і 3/5 з таго, што бачыць. З таго, што чалавеку пакажуць з тлумачэннем, ён можа запомніць 4/5. І толькі тое, што ён паспрабаваў “зрабіць” , запамінаецца на 100%.

         7. Лёгкія віды разумовай  працы чаргуйце з цяжкімі.

    Пачынайце заўсёды з больш цяжкіх заданняў, выканаўшы якія прыступайце да больш лёгкіх. Вам будзе прыемна асведамляць, што самая цяжкая праца ўжо зроблена.

         8. Памятайце,  што ў  першыя 6 гадзін пасля вывучэння адбываецца забыванне  амаль на 70 %.

    Калі інфармацыю трэба запомніць  надоўга, то яе неабходна паўтараць з такімі  інтэрваламі : спачатку праз 15-20 мін., затым праз 8-9 гадзін і праз 24 гадзіны.

    Паўтарыце 46 разоў верш у першы дзень пасля вывучэння, 34 разы – у другі, 12 разоў- у  трэці і чацвёрты і запомніце  яго на ўсё жыццё.

         9. Сфарміруйце ў сябе станоўчыя адносіны да нецікавай работы – і палова ўжо будзе зроблена.

    Вы  наперад ведаеце, што работа нецікавая, яшчэ не пачалі, а ўжо нецікава. Выхаду няма, трэба зрабіць нелюбімае цікавым, г.зн. памяняць да справы адносіны. Даць сабе ўстаноўку:

    -справа нудная, але  задума цікавая;

    -чым больш нецікавая справа, тым  больш я буду рабіць яе старанней;

    -мне нецікава, бо я няўважлівы, больш такога не будзе – уключаю ўважлівасць;

    -хіба ўсе людзі выконваюць толькі тое, што цікава? І я навучуся рабіць тое, што неабходна.;

    -калі я навучуся займацца тым, што нецікава, то мне не будзе страшна ў жыцці нічога.

    У працэс разумовай працы ўключайцеся паступова. Настройце сябе на станоўчы вынік., прыемныя жаданні. Калі вы настроіце сябе, што работа сумная і нецікавая, то не зможаце яе выканаць добра. Ведайце, што няма нічога больш прыемнага, чым тое, што вы збіраецеся рабіць.

         10. К.  Паўстоўскі прыводзіць адзін прыём, якім карыстаўся  настаўнік геаграфіі. “Ён напісаў на дошцы вялікую літару А. У правым вугле ўпісаў  у гэтае А меншае А,  у другое А яшчэ адно А, у трэцяе А – чацвёртае А . Настаўнік сказаў: “Запомніце! Гэта -Азія, у Азіі- Аравія, у Аравіі горад  Адэн, а ў Адэне сядзіць англічанін” Мы запаміналі гэта адразу і назаўсёды. “ Шукайце такія мнеманічныя падказкі, іх многа.

    Мнеманічны прыём –гэта зацэпка для памяці, успомніўшы яго , успомніце ўсё астатняе. Бессэнсоўная фраза “Каждый Охотнік Желает Знать…” дапамагае запомніць чаргаванне колераў у вясёлцы. Распрацоўвайце асабістыя мнеманічныя прыёмы:

     Нязвязны матэрыял пераводзьце ў абдуманую звязную інфармацыю;

    - Выкарыстоўвайце вобразнае размяшчэнне матэрыялу па месцах, напрыклад, прывязвайце яго да маршрута па свайму дому і т.п.

    - Прымяняйце метад ключавых слоў.

         11. Кожны можа скласці для сябе падказкі ў выглядзе вершаваных радкоў.

    Напрыклад :

    - Алюміній, фэрум, хром, іх валентнасць роўна тром;

    - Хімік, запомні, як оду: лі кіслату ў воду;

    - То, либо, кое , нибудь – черточки не позабудь.

     


                                             

     

    ГУО "Ракитненская базовая школа"

    телефон -33274, электронная почта - rakitno@guo.bc.by

     

    Обучать — значит вдвойне учиться. (Жубер Ж.)