РусскийБеларускi

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

админ сайта

 

© copyright

 

Интерактивная карта Интерактивная карта

Портал рейтинговой оценки

Портал рейтинговой оценки

QR-код учреждения

QR-код анкеты


Нормы беларускай літаратурнай мовы

Арфаэпічныя нормы  патрабуюць адзінага вымаўлення гукаў і іх спалучэнняў  у словах .

Акцэнталагічныя нормы рэгулююць пастаноўку націску ў словах.

Словаўтваральныя нормы замацоўваюць правілы ўтварэння слоў  і іх ўжывання.

Лексічныя нормы патрабуюць ужываць словы ў адпаведнасці з іх значэннямі.

Арфаграфічныя і пунктуацыйныя нормы гэта правілы напісання слоў і пастаноўкі знакаў прыпынку.

Марфалагічныя нормы  - правілы формаўтварэння і словазмянення.

Сінтаксічныя нормы рэгулююць граматычную сувязь у словазлучэннях, формы дапасавання і кіравання, правільнасць пабудовы сказаў.

Стылістычныя нормы- правілы ўжывання моўных сродкаў у адпаведнасці са зместам і мэтай выказвання.

Этычныя  нормы – правілы маўленчых паводзін.

 

 

ПАРАДАК ФАНЕТЫЧНАГА РАЗБОРУ

1. Назваць, колькі ў слове складоў  і на які з іх падае націск
2. Назваць літары і вызначыць гукі
3. Ахарактарызаваць галосныя і зычныя гукі
4. Вызначыць колькасць гукаў і літар

Пісьмовы разбор :

Разгледзець – раз-гле-дзець, тры склады, націск на другім складзе.

р -    [р] – зычны цвёрды, звонкі;

а -    [а] – галосны ненаціскны;

з -    [з] – зычны цвёрды, звонкі;

г -    [г] – зычны цвёрды, звонкі;

л -   [л'] – зычны мяккі, звонкі;

е -    [э] – галосны націскны ;

д    

з    [дз'] – зычны мяккі, звонкі;

е  -   [э] – галосны ненаціскны;

ц   -   [ц']- зычны мяккі, глухі;

ь

_____________

11 літар,  9 гукаў

СЛОВАЎТВАРАЛЬНЫ   РАЗБОР

1. Вызначыць лексічнае значэнне слова ( што слова абазначае)
2. Якой часцінай мовы з’яўляецца.
3. Вытворнае ці невытворнае слова.
4. Ад якога слова (часціны мовы) утварылася.
5. Пры дапамозе якіх сродкаў утварылася .
6. Назваць спосаб утварэння

 

Хто не ведае матчынай мовы , той не любіць матулі сваёй.

                                                                  Г. Бураўкін

 

Матчына (мова) – родная мова,прыметнік,  вытворнае слова, утварылася ад назоўніка матка пры дапамозе

суфікса -ын-, спосаб утварэння – суфіксальны.

 

         Пісьмовы разбор :

Матчына   - матка  (суфіксальны спосаб)

 

 

 

 

         МАРФЕМНЫ    РАЗБОР

        (разбор слова па саставу)

1. Вызначыць часціну мовы, зменнае ці нязменнае слова
2. Назваць лексічнае значэнне слова
3. Вызначыць аснову слова, яе тып (вытворная ці невытворная)
4. Назваць канчатак , яго граматычныя значэнні
5. Назваць корань, падабраўшы аднакаранёвыя словы
6. Вызначыць суфікс (суфіксы), прыстаўку, злучальную галосную літару ( у складаных словах)

 

Хто не ведае матчынай мовы , той не любіць матулі сваёй.

Матчынай – прыметнік, зменнае слова,  лексічнае значэнне – родная, аснова слова матч, вытворная,  канчатак – ай  паказвае на ж.р., адз. л., Р скл., корань – матч ( матка, маці, матуля), суфікс –ын- .

Графічны разбор :

Матчынай  (мовы)

 

 


                                         

 

ГУО "Ракитненская базовая школа"

телефон -33274, электронная почта - rakitno@guo.bc.by

 

Самоучка: школьник, родители которого не делают за него уроки.(Сенека)