Сцяжынка ў жыццё
са школы пачынаецца
І ведамі, як промнямі ,
асвечана.
Хай сэрцы нашы
шчыра адкрываюцца,
Каб сеяць добрае,
разумнае і вечнае.

Школа ў вёсцы Ракітна была пабудавана жыхарамі вёскі ў 1935 годзе яшчэ пры паляках. Навучанне вялося на польскай мове. Школа "чатырохгодка" мела форму літары "Г". Першымі настаўнікамі былі Марыя і Міхаіл Сычы. У 1939 годзе навучальная ўстанова стала савецкай. Дырэктарам быў назначаны Барыс Аляксандравіч Бухтарэвіч.
У час вайны немцы трымалі ў будынку школы палонных.
Пасля вызвалення Беларусі школа зноў адчыніла дзверы. Зрабілі прыбудову, і будынак стаў падобны на літару "П".
У студзені 1979 года здарыўся пажар: загарэлася школа. Раніцай вучні ўбачылі абгарэлыя бярвенні і частку ўцалелай будыніны.Вялікія клопаты ляглі тады на кволыя жаночыя плечы дырэктара школы Касцючэнка В.І. Той навучальны год дзеці з пачатковых класаў заканчвалі ў вясковых хатах, а старэйшыя вучыліся ў інтэрнаце БМУ (будаўніча-мантажнага ўпраўлення), што знаходзіўся за вёскай. У кастрычніку 1979 года вучні вярнуліся ў свой стары будынак, які з літары "П" зноў стаў літарай "Г" (тое, што засталося ад пажару адрамантавалі). Юныя вяскоўцы вучыліся тут яшчэ некалькі гадоў. А недалёка ўзводзілася новая школа, аб якой марылі і дзеці, і настаўнікі, і бацькі.
У верасні 1982 года гасцінна расчыніла дзверы новая школа ў в. Ракітна. Двухпавярховы будынак упрыгожыў не толькі вуліцу, на якой быў узведзены, але і ўсю вёску. Школа разлічана на 192 месцы, але ў той першы навучальны год вучняў было больш. Гаспадыняй новай школы была Касцючэнка Валянціна Іванаўна, якая займала пасаду дырэктара школы з 1975 да 2001 года.
Кіраўнікі Ракітненскай школы
1939- 1945- Бухтарэвіч Барыс Аляксандравіч
да 1947 г. – Паплаўка Зоя Аляксандраўна
1947-1948- Мірошнікаў Аляксандр Рыгоравіч
1948-1953- Бажкоў Іван Сяргеевіч
1953-1956- Грамыка Дзяменцій Аляксеевіч
1956-1957- Атліванаў Іларыён Паўлавіч
1957-1958- Семчанка Мікалай Ігнатавіч
1958-1974- Валасюк Генадзь Іосіфавіч
1975-2001 – Касцючэнка Валянціна Іванаўна
2001-2004 – Малевіч Валерый Дзмітрыевіч
2004-2010- Аліферовіч Ева Адамаўна
2010-2012- Аліферовіч Віктар Міхайлавіч
З 2012г - Аліферовіч Міхаіл Іванавіч, выпускнік школы
У 2002 годзе школа ўрачыста адзначала 20-гадовы юбілей .
2009/2010 навучальны год адзначаны тым, што на базе школы адкрыты яслі-сад. Школа стала насіць назву "Ракітненская яслі-сад-базавая школа".
У 2014/2015 н.г. ў школе навучалася 101 вучань 1-9 класаў і 19 выхаванцаў яслі-сада. Працавала 23 педагагічныя работнікі.
У 2015/2016 н.г. у школе 98 вучняў. Дзве вучаніцы паступілі ў гімназію г.Лунінца.
У 2016/2017 н. г. у школе 99 вучняў і 10 выхаванцаў .
У 2017/2018 н.г. у школе 91 вучань і 12 выхаванцаў.
У 2018/2019 н.г. у школе 80 вучняў і 12 дашкольнікаў.
У 2019/2020 н.г. у школе 76 вучняў і 13 выхаванцаў.
У 2020/2021 н.г.у школе 67 вучняў і 13 выхаванцаў.
У 2021/2022 н.г. у школе 56 вучняў і 15 выхаванцаў.
У 2022/2023 н.г. у школе 58 вучняў і 14 выхаванцаў. Установа змяніла назву. Цяпер гэта Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Ракітненская базавая школа".