РусскийБеларускi

 

 

 

Меню раздела

  • Главная
  • Одно окно
  • Об учреждении
  • Учащимся
  • Родителям
  • Учительская
  • Противодействие коррупции
  • Организация питания учащихся
  • ШАГ для 8-9 классов
  • Шестой школьный день
  • Идеологическая и воспитательная работа
  • Военно-патриотическое воспитание
  • Работа с детскими и молодежными объединениями
  • Физкультурно-оздоровительная работа
  • Библиотека
  • Социально-педагогическая поддержка
  • Дошкольное образование
  • Летний оздоровительный лагерь
  • Фотогалерея
  • Попечительский совет
  • Безопасность
  • COVID-19
  • Ситуационная помощь
  • Сервисы
  • 2024 - Год качества
  •  

    статистика посещений

    Яндекс.Метрика

     

    админ сайта

     

    © copyright

     

    Интерактивная карта Интерактивная карта

    Портал рейтинговой оценки

    Портал рейтинговой оценки

    QR-код учреждения

    QR-код анкеты


        ЗАЦВЯРДЖАЮ

        Дырэктар школы

       М.І. Аліферовіч

      __________________

     

    Палажэнне

     аб арганізацыі кантролю за пропускамі заняткаў вучнямі

    ДУА "Ракітненская базавая школа"

     

    1. Агульныя палажэнні

    1.1. Палажэнне аб арганізацыі кантролю за пропускамі заняткаў вучнямі ўводзіцца з мэтай павышэння вучэбнай матывацыі вучняў і якасці навучання, павышэння эфектыўнасці прафілактычнай работы па папярэджванні пропускаў вучэбных заняткаў вучнямі і адказнасці сям'і за выхаванне і навучанне дзяцей.

    1.2. Палажэнне аб арганізацыі кантролю за пропускамі заняткаў вучнямі распрацавана на аснове Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Правіл правядзення атэстацыі вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, Закона Рэспублікі Беларусь "Аб асновах сістэмы прафілактыкі правапарушэнняў і безнагляднасці непаўналетніх", Палажэння аб Савеце установы адукацыі па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх.

    1.3. Палажэнне ўстанаўлівае патрабаванні да арганізацыі ўліку наведвання вучнямі заняткаў, ажыццяўленню мер па прафілактыцы пропускаў, якія перашкаджаюць атрыманню агульнай сярэдняй адукацыі, і з'яўляецца абавязковым для ўсіх педработнікаў, вучняў і іх законных прадстаўнікоў.

    1.4. Палажэнне вызначае дзеянні класных кіраўнікоў, настаўнікаў-прадметнікаў, адміністрацыі ўстановы, накіраваныя на павышэнне якасці адукацыйнага працэсу і выкананне правіл вучэбнай дысцыпліны.

     

    2.  Асноўныя патрабаванні

    2.1. Уліку і аналізу падлягаюць пропускі вучэбных, факультатыўных і іншых заняткаў па ўважлівых і няўважлівых прычынах.

    2.2. Улік вучняў, якія адсутнічаюць на занятках, ажыццяўляецца класным кіраўніком на старонцы штодзённага кантролю наведвання заняткаў вучнямі класа ў дзённіку класнага кіраўніка і настаўнікам-прадметнікам на адпаведнай старонцы ў класным журнале. Класны кіраўнік у той жа дзень абавязаны выясніць прычыну пропуска заняткаў і пры неабходнасці даць інфармацыю адміністрацыі ўстановы.

    2.3. Далейшы ўлік, аналіз і прафілактычная работа вядзецца педагагічным калектывам і адміністрацыяй установы ў адпаведнасці з сістэмай работы па прафілактыцы пропускаў заняткаў у ДУА "Ракітненская базавая школа".

     

    3. Дакументы, якія апраўдваюць пропускі заняткаў

    3.1. Уважлівымі прычынамі пропускаў заняткаў лічацца тыя, што  пацверджаны наступнымі дакументамі:

    -медыцынская даведка з пячаткай урача і пячаткай установы аховы здароўя ў сувязі з хваробай вучня;

    -афіцыйная заява законных прадстаўнікоў на імя дырэктара школы з указаннем канкрэтных прычын адсутнасці вучня на занятках. Заяву неабходна прадставіць класнаму кіраўніку загадзя ( за 1 дзень да дня пропуску вучнем  заняткаў) для ўзгаднення яе з адміністрацыяй школы, пры гэтым законны прадстаўнік бярэ адказнасць на сябе за жыццё і здароўе дзіцяці, забяспечвае вывучэнне прапушчанага вучэбнага матэрыялу;

    -афіцыйнае хадайніцтва арганізацый спартыўнага, эстэтычнага і другіх накірункаў у сувязі з удзелам  у спаборніцтвах, конкурсах, канцэртах і г.д.

     ( прадастаўляецца загадзя);

    - загады і распараджэнні кіраўніка ўстановы аб вызваленні вучняў ад заняткаў у сувязі з удзелам іх у алімпіядах, спаборніцтвах і г.д.     

    3.2. У  выпадку непрадастаўлення дакументаў вучнем, яго адсутнасць на занятках лічыцца без уважлівай прычыны.


    4. Меры ўздзеяння на вучняў, якія дапускаюць пропускі заняткаў без уважлівых прычын

    4.1. Кожны пропуск заняткаў без уважлівай прычыны павінен разглядацца класным кіраўніком.

    4.2. Класны кіраўнік даводзіць да ведама законных прадстаўнікоў вучня правілы ўліку наведвання, меры прафілактыкі пропускаў заняткаў без уважлівай прычыны:

    • адзін пропуск – запіс у дзённіку вучня, гутарка з законнымі прадстаўнікамі;
    • 2-3 пропускі  – гутарка з  законнымі прадстаўнікамі з запісам у класным журнале;
    • сістэматычны  характар пропускаў– класны кіраўнік падае дакладную запіску старшыні савета прафілактыкі і законныя прадстаўнікі запрашаюцца на пасяджэнне савета прафілактыкі ўстановы адукацыі.

    ​4.3. За наяўнасць пропускаў заняткаў без уважлівых прычын вучань прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці (пры дасягненні 14 гадоў), яму аб'яўляецца заўвага ці вымова (Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі,глава 14, арт.126,127.128). Калі вучань не дасягнуў 14 гадоў, яго дысцыплінарны ўчынак разглядаецца на пасяджэнні педсавета ці савета прафілактыкі, з ім і яго законнымі прадстаўнікамі праводзіцца прафілактычная гутарка. Саветам прафілактыкі прымаецца рашэнне аб нездавальняючых паводзінах за чвэрць.

    4.4. Вучні, якія сістэматычна прапускаюць вучэбныя заняткі без уважлівых прычын, па рашэнні савета прафілактыкі могуць быць пастаўлены на ўнутрышкольны кантроль. 

     

    5. Меры па прафілактыцы пропускаў заняткаў  без уважлівых прычын

    5.1. Інфармацыя аб пропусках заняткаў без уважлівых прычын даводзіцца да ведама законных прадстаўнікоў праз запісы ў дзённіку, шляхам наведвання класным кіраўніком сям'і вучня па месцы жыхарства ці гутаркі па тэлефоне з законнымі прадстаўнікамі.

    5.2. Пры наяўнасці сістэматычных пропускаў заняткаў без уважлівай прычыны вучань разам з бацькамі запрашаецца на пасяджэнне савета прафілактыкі .

    5.3. Пры адсутнасці мер з боку законных прадстаўнікоў, працягу пропускаў без уважлівых прычын, класны кіраўнік і намеснік дырэктара рыхтуюць дакументы ў камісію  па справах непаўналетніх або ў камісію садзейнічання сям'і і школе па месцы работы бацькоў, калі такая камісія дзейнічае, або ў камісію пры сельвыканкаме.

     

    Распрацавала нам. дырэктара              В. П. Рылач

     

    УЗГОДНЕНА

    Старшыня ВМС

             А. М. .Калянковіч

     


                                             

     

    ГУО "Ракитненская базовая школа"

    телефон -33274, электронная почта - rakitno@guo.bc.by

     

    Старайся знать все о чем-нибудь и что-нибудь обо всем. (Генри Питер Брум)