17.03.2017
Літаратурны турнір
17 сакавіка вучні 7 і 8 класаў удзельнічалі ў літаратурным турніры, прысвечаным 135-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа. Турнір праводзіўся ў рамках прадметнага тыдня па беларускай літаратуры. Падрыхтавала і правяла турнір настаўніца беларускай мовы і літаратуры Вольга Канстанцінаўна Антановіч. Вучні ўгадвалі герояў па ўрыўку, вызначалі вобразныя сродкі мастацкіх твораў, спаборнічалі ў веданні біяграфіі беларускіх песняроў.
У рамках тыдня ў сераду 15 сакавіка прайшла гульня "Размаўляем па-беларуску", якая планавалася для вучняў 8 і 9 класаў, але праводзілася з вучнямі 7 і 9 класаў. Каманда "Патрыёты" складалася з трох хлопцаў з 9 класа, а каманда "Беларусачкі" з трох дзяўчынак 7 класа. Спачатку перавагу мелі "Патрыёты", але "Беларусачкі" іх дагналі. Гульня закончылася ўнічыю. Галоўнае не перамога, а набытыя новыя веды і магчымасць пагаварыць на роднай мове. Арганізавала і правяла гульню на прыкладу тэлівізійнай гульні намеснік дырэктара Валянціна Пятроўна Рылач. На пачатку тыдня Валянціна Пятроўна падрыхтавала з вучнямі 5 класа інфармацыйную гадзіну "Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання", аформіла стэнд у кабінеце беларускай мовы.
Настаўніца Вольга Канстанцінаўна Антановіч дала адкрыты ўрок беларускай літаратуры ў 6 класе і правяла з вучнямі 6 і 7 класаў завочную экскурсію "Падарожжа ў сялянскую хату".
Тыдзень беларускай літаратуры быў насычаным і цікавым. Удзельнікаў чакаюць граматы і прызы.
2024 2023 2022 2021 2020 2019 2018 2017 2016 2012 |
|
03.05.2024 Усебеларускі дыктант
|
подробнее... |