РусскийБеларускi

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

админ сайта

 

© copyright

 

Интерактивная карта Интерактивная карта

Портал рейтинговой оценки

Портал рейтинговой оценки

QR-код учреждения

QR-код анкеты


18.02.2017

Конкурс ваенна-патрыятычнай песні

       18 лютага ў школе прайшоў конкурс ваенна-патрыятычнай песні. Ён  стаў у нашай школе  традыцыйным. Вучні старанна рыхтаваліся і на гэты раз.  Прынялі ўдзел вучні  2-9 класаў.  У іх выкананні прагучалі песні "Бескозырка белая"- 4 кл, "Смуглянка"-7 кл., "Моя армия"- 3 кл., "Солдат молоденький"- 6 кл., "Все о той весне"- 8 кл., "Танкисты"-2 кл., "Аты-баты" -5 кл., "Десятый наш десантный батальон"- 9 кл.

       Выдатна выконвалі песню другакласнікі, пераможцы папярэдняга конкурса. Касцюмы адпавядалі тэме і зместу мерапрыемства. Але перамогу на гэты раз журы прысудзіла  вучням 5 класа. За арыгінальнасць выканання, за якаснае  выкананне песні, за касцюмы, за створаны сцэнічны вобраз  5-класнікі набралі на адзін бал больш за 2-класнікаў. Трэцяе месца занялі вучні 3 класа. Дарэчы, вучні гэтага класа  выконвалі вершы  на ваенна-патрыятычную тэму перад кожным гучаннем песень. Атрымалася літаратурна-музычная кампазіцыя.  З роляй вядучых добра справіліся вучні 7 класа Калянковіч Яна і Калянковіч Андрэй.

      Дзякуй класным кіраўнікам і  вучням нашай школы  за актыўны ўдзел у конкурсе. Віншуем пераможцаў!

      Усіх мужчын - педагогаў, мужчын-работнікаў школы, хлопчыкаў і юнакоў нашай школы віншуем з надыходзячым святам - Днём абаронцаў Айчыны. Жадаем здароўя, салдацкага баявога духу, аптымізму, мужнасці і поспехаў ва ўсіх справах.

                        

 

 03.05.2024  Усебеларускі дыктант

подробнее...

 


                                         

 

ГУО "Ракитненская базовая школа"

телефон -33274, электронная почта - rakitno@guo.bc.by

 

Секрет учительства в том, чтобы показать что вы всю жизнь знали то, о чем прочитали вчера вечером. (Славомир Врублевский)