РусскийБеларускi

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

админ сайта

 

© copyright

 

Интерактивная карта Интерактивная карта

Портал рейтинговой оценки

Портал рейтинговой оценки

QR-код учреждения

QR-код анкеты


Аналіз правядзення Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі-2022

З 4 па 9 красавіка ў нашай школе быў праведзены Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі, у якім прынялі ўдзел вучні пачатковых і старэйшых класаў. Мэтай Тыдня было развіццё інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу дзяцей, павышэнне матывацыі школьнікаў да наведвання бібліятэкі. Пры састаўленні плана Тыдня ўлічваліся ўзроставыя асаблівасці навучэнцаў, іх інтарэсы і пажаданні, індывідуальныя схільнасці і здольнасці, выкарыстоўваліся розныя формы і метады для правядзення мерапрыемстваў.

Адкрылі Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі інфармацыйнай лінейкай, якую правялі на вялікім перапынку. Вучні 6 класа паведамілі цікавыя факты і звесткі пра правядзенне і гісторыю свята кнігі. Бібліятэкар пазнаёміла з планам Тыдня і запрасіла прыняць удзел у стварэнні воблака слоў “Бібліятэка”.

На другі дзень Тыдня для вучняў 8 і 9 класаў была праведзена інтэлектуальная гульня “Гэта ўсё Беларусь – гэта спадчына наша”, прысвечаная Году гістарычнай памяці, пераможцамі якой стала каманда дзевяцікласнікаў. Галоўнай мэтай мерапрыемства было не праверыць веды, а пашырыць кругагляд дзяцей. Навучэнцы адказвалі на пытанні з розных сфер жыцця. Ім задаваліся пытанні аб дзяржаўнай сімволіцы нашай краіны, асноўных культурных каштоўнасцях Беларусі і беларусаў. Такім чынам у вучняў фарміраваліся веды, уменні і павага да сваёй Радзімы.

Для вучняў 5 і 6 класаў была праведзена акцыя-заклік “Справу добрую раблю, я падручнік берагу!”.

Мэта акцыі: фарміраваць беражлівыя адносіны да падручніка. Падчас акцыі для дзяцей былі падрыхтаваны загадкі і вершы пра кнігі, звесткі па гісторыі стварэння падручнікаў, нагадалі правілы карыстання школьнымі падручнікамі.

Малодшым школьнікам была прадстаўлена магчымасць у пазнавальнай і займальнай форме прадэманстраваць веды па творчасці С. Маршака. Пачаткоўцы ўдзельнічалі ў гульні “Поле цудаў” па творы “Церамок”. Удзельнікі і пераможца, вучань 3 класа Яраховіч Яраслаў, атрымалі салодкія і каштоўныя прызы – кніжачкі.

Дзецям вельмі спадабалася адна з нетрадыцыйных форм прапаганды кнігі – кніжны міні-тэатр на стале “Мы паказваем казку”. Гэта асаблівы від афармлення спектакля. Ён прадстаўляе сабою расстаноўку на плоскасці макетаў, выразаных фігур, малюнкаў неабходных для сюжэту твора. Вучні 4 класа актыўна ўдзельнічалі ў пастаноўках па беларускіх казках “Рэпка”, “Калабок”, паказалі экспромтам рускую казку “Почему у зайчика длинные ушки” М. Прудніка. Навучэнцам так спадабалася ўсё гэта дзейства, што яны наведвалі бібліятэку кожны перапынак і разыгрывалі сцэнкі з беларускіх дзіцячых кніг.

Зацікаўленасць да адлюстравання сваіх творчых ідэй на паперы ў чытачоў бібліятэкі выклікала стварэнне тэматычнага калажа “Кнігі – гэта вокны, праз якія душа глядзіць на свет”. Дзеці жывуць у сваім асабістым свеце. Каб работа з імі мела поспех, трэба абавязкова ўлічваць асаблівасці дзіцячай псіхалогіі – гэта вобразнасць, элемент гульні і ўспрыманне прыгажосці. Дзеці заўсёды цягнуцца да прыгод і нечага цікавага. Зацікаўленасць да выказвання сваіх думак і пачуццяў у чытачоў бібліятэкі выклікала састаўленне воблака слоў. Рознакаляровымі алоўкамі і маркерамі дзеці і настаўнікі запісалі словы-асацыяцыі да слова 'бібліятэка', свае думкі і пажаданні.

Мэта Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі – напомніць чытачам аб тым, што бібліятэка існуе, у ёй заўсёды рады іх бачыць і ёсць што прапанаваць дасягнута. Цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы дапамаглі навучэнцам праявіць сябе і свае лепшыя якасці.

 

 


                                       

 

ГУО "Ракитненская базовая школа"

телефон -33274, электронная почта - rakitno@lulinec.edu.by

 

Лучшие уроки дают экзамены. (Славомир Врублевский)