РусскийБеларускi

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

админ сайта

 

© copyright

 

Интерактивная карта Интерактивная карта

Портал рейтинговой оценки

Портал рейтинговой оценки

QR-код учреждения

QR-код анкеты


09.05.2016

У Дзень Перамогі...

      9 мая 2016 года вучні і настаўнікі школы прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі. 

      Ад школы да помніка. Штогод дарогай памяці праходзяць вучні  да святога месца за вёскай, дзе пахаваны мірныя жыхары, што сталі ахвярай фашызму ў гады вайны. Дарогай, па якой гналі немцы старых і малых, мужчын і жанчын. Дарогай памяці і смутку.

       Шмат аднавяскоўцаў і ў гэты раз сабралася ля помніка. Вучні чыталі вершы пра вайну, дзякавалі за мірнае жыццё. На жаль, не было ўжо сярод прысутных ніводнага ветэрана ці ўдзельніка вайны, але словы ўдзячнасці  за мір гучалі з вуснаў дырэктара школы       М.І. Аліферовіча, старшыні СВК "Дварэцкі" В.В. Карчэўскага.

         Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць пра загінуўшых.

       Іерэй Сергій Чыж прачытаў малітву аб упакаенні душ забітых мірных жыхароў і заклікаў усіх быць уважлівымі адзін да аднаго і жыць па запаветах Божых, памятаць пра тых, хто прынёс нам Перамогу і падарыў мірнае жыццё.

 

 03.05.2024  Усебеларускі дыктант

подробнее...

 


                                         

 

ГУО "Ракитненская базовая школа"

телефон -33274, электронная почта - rakitno@guo.bc.by

 

Обучать — значит вдвойне учиться. (Жубер Ж.)