16.02.2016
Тыдзень беларускай мовы
16 лютага пачаўся Тыдзень беларускай мовы. Адкрылі яго хлопчыкі 7 класа, якія прачыталі вершы пра родную мову. Затым праводзіўся конкурс эрудытаў "Ах, сінонімы, антонімы, амонімы". Удзельнічала 3 каманды 5 -7 класаў. Спаборніцтвы завяршыліся перамогай каманды "Моваведы". У займальнай форме вучні паўтарылі вывучаны матэрыял, паглыбілі свае веды, узбагацілі слоўнікавы запас па беларускай мове. Арганізавала і правяла конкурс эрудытаў настаўніца беларускай мовы Антановіч Вольга Канстанцінаўна.
Вялікі дзякуй настаўніцы і вучням за любоў да роднага слова.
У рамках Тыдня будуць праведзены адкрытыя ўрокі беларускай мовы ў 1, 5, 7 класах і арганізаваны розныя пазакласныя мерапрыемствы.
Запрашаем усіх падтрымаць акцыю "Гаворым па-беларуску".
2024 2023 2022 2021 2020 2019 2018 2017 2016 2012 |
|
03.05.2024 Усебеларускі дыктант
|
подробнее... |