РусскийБеларускi

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

админ сайта

 

© copyright

 

Интерактивная карта Интерактивная карта

Портал рейтинговой оценки

Портал рейтинговой оценки

QR-код учреждения

QR-код анкеты


15.03.2024

Панарама факультатыўных заняткаў

      Метадычны тыдзень у форме Панарамы факультатыўных заняткаў праводзіўся з 11 сакавіка па 15 сакавіка. У рамках тыдня праводзіліся адкрытыя факультатыўныя заняткі ва ўсіх класах. 

        Адкрыццё тыдня адбылося ў панядзелак. У гэты дзень адкрыты факультатыўны занятак па матэматыцы правяла настаўнік 2 класа Алена Міхайлаўна Каленковіч у форме матэматычнага квэсту.

       У аўторак на адкрыты факультатыўны занятак па фізіцы ў 8 клас запрасіла калег Алена Віктараўна Туркевіч. Вучні  8 класа шукалі адказ на пытанне "Якое значэнне для жыцця на Зямлі мае яе магнітнае поле?". У гэты ж дзень прайшлі факультатыўныя заняткі ў 2 класе "Мой край" (настаўнік Дубініч Н.М.), у 6 класе "Практыкум па чытанні (ням. мова, Шубянок Н.І.), у 3 класе "Вытокі роднай мовы" (настаўнік Барысевіч С.К.).

      У сераду калегі пабывалі ў 9 класе  на факультатыўным занятку па матэматыцы ў Валянціны Архіпаўны Кавальчук.

      У чацвер гасцей чакалі ў 1 класе на факультатыўным занятку "Вытокі роднай мовы", дзе першакласнікі шмат новага даведаліся пра жывёл, а настаўнікі перанялі вопыт настаўніка Тамары Міхайлаўны Сінілевіч па выкарыстанні ІКТ, па прымяненні прыёмаў візуалізацыі ў рабоце з шасцігодкамі. Настаўнік рускай мовы і літаратуры Тамара Фёдараўна Свібовіч  на занятках у 9 класе прадэманстравала формы і метады работы з вучнямі выпускнога класа па падрыхтоўцы да экзаменаў, а таксама паказала, як выкарыстоўваць  дадатковы матэрыял для рэалізацыі выхаваўчага аспекту.

     У пятніцу прайшлі заняткі ў 7 класе "У краіне дзіўнай хіміі", на якіх настаўнік Алена Міхайлаўна Калянковіч падзялілася вопытам работы па прафарыентацыі, паказаўшы, што факультатыўныя заняткі - самыя спрыяльныя для работы  з вучнямі па  іх прафесійнаму станаўленню.  На адкрытым факультатыўным занятку па беларускай мове ў 9 класе настаўнік Вольга Канстанцінаўна Антановіч  і будучыя выпускнікі разбіраліся, як перадаць чужую мову, як перабудаваць сказы. Вольга Канстанцінаўна напомніла дзецям пра Дзень Канстытуцыі, павіншавала іх са святам. Заключным адкрытым заняткам быў факультатыўны занятак у 6 класе  "Храмы, замкі і палацы Беларусі", на якім вучні разам з настаўнікам Сяргеем Аляксандравічам Ільючыкам зрабілі віртуальную экскурсію ў Нясвіжскі замак.

   У  рамках тыдня праводзілася анкетаванне вучняў. А  настаўнікаў наперадзе чакае  семінар "Факультатыўныя заняткі  - прастора для прафарыентацыі" і тэматычны педсавет.

      Адміністрацыя школы выказвае настаўнікам шчырую падзяку за актыўны ўдзел у метадычным тыдні і жадае  ўсім творчых поспехаў.

      

 

 22.04.2024  Проведение учебной пожарной тревоги

подробнее...

 

 12.04.2024  ГОСЭНЕРГОНАДЗОР напоминает

подробнее...

 

 11.04.2024  Информационные экскурсии по памятным местам жертв фашизма д.Цна и д.Сосновка

подробнее...

 

 10.04.2024  Посадка "Сад Победы"

подробнее...

 

 02.04.2024  Падведзены вынікі алімпіяд

подробнее...

 

 02.04.2024  Торжественная линейка, посвящённая Дню единения народов Беларуси и России

подробнее...

 


                                         

 

ГУО "Ракитненская базовая школа"

телефон -33274, электронная почта - rakitno@guo.bc.by

 

Лучшие уроки дают экзамены. (Славомир Врублевский)