РусскийБеларускi

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

админ сайта

 

© copyright

 

Интерактивная карта Интерактивная карта

Портал рейтинговой оценки

Портал рейтинговой оценки

QR-код учреждения

QR-код анкеты


21.02.2024

Да Міжнароднага дня роднай мовы

  

     21 лютага 2024 года у школе адзначылі Дзень роднай мовы. Мерапрыемствы пачаліся з самага ранку.  На лінейцы "карэспандэнты" Маргарыта Паўловіч, Дар'я Шуляк, Любоў Рудовіч  пазнаёмілі ўсіх з гісторыяй гэтага Дня, узялі інтэрв'ю ў вучняў і настаўнікаў.  Cвой любімы верш на беларускай мове прачытала вучаніца 6 класа Дар'я Вароніч. А выхавацель Валянціна Мікалаеўна Бусько ўспомніла байку К.Крапівы "Дыпламаваны баран".  На перапынках  вучні чыталі вершы на беларускай мове, адгадвалі загадкі, крыжаванкі. У гульні "Словы па-беларуску" прынялі ўдзел каманды "Беларусачкі"  (6 кл.) і "Маланка" (5 кл.).  Перамогу атрымалі "Беларусачкі". Арганізавала і правяла гульню настаўніца Валянціна Пятроўна Рылач. 

    Вучні 3-4 класаў пад кіраўніцтвам Наталлі Міхайлаўны Дубініч  адправіліся ў інтэлектуальны марафон "Мая Беларусь". Яны адгадвалі беларускія загадкі, успаміналі  прыказкі.

     Вольга Канстанцінаўна Антановіч для  вучняў  7-9 класаў арганізавала гульню-падарожжа  "Ці ведаеш ты сваю мову?" У гэтай гульні перамогу атрымала  каманда дзяўчынак "Беларусачкі".

    Выхаванцы дзіцячага сада  таксама не пакінулі без увагі родную мову. Яны  разам з выхавацелем Таццянай Віктараўнай  аформілі стэнд на беларускай мове.

    Хто мы?  Мы - беларусы!  Мы любім сваю родную мову!

 

 03.05.2024  Усебеларускі дыктант

подробнее...

 


                                         

 

ГУО "Ракитненская базовая школа"

телефон -33274, электронная почта - rakitno@guo.bc.by

 

Вы говорите, это известно каждому школьнику? Если бы я знал все, что известно каждому школьнику, я бы мог учить академиков. (Максим Звонарев)