26.09.2022
Вынікі тыдня роднай мовы
Тыдзень роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова" праводзіўся з 19.09.2022 па 23.09.2022. Актыўны ўдзел у мерапрыемствах тыдня прынялі вучні 1-9 класаў. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Вольга Канстанцінаўна Антановіч, настаўнікі пачатковых класаў, бібліятэкар школы садзейнічалі выкананню плана тыдня. У першы дзень тыдня вучні, настаўнікі, работнікі школы ўдзельнічалі ў стварэнні воблака слоў "Любімае роднае слова". У конкурсе літаратурных газет, прысвечаным 140-годдзю з дня нараджэння Я.Коласа і Я.Купалы перамогу атрымалі вучні 7 і 8 класаў. Фільм "Купала "(1 частку) паглядзелі і абмеркавалі вучні 8-9 класаў. На сайце ўстановы размешчана відэа з адлюстраваннем чытання вершаў пра родную мову вучнямі Аляксандрам Грабовічам, Уладзіславам Мілюком, Любоўю Рудовіч.
Тыдзень роднай мовы садзейнічаў павышэнню цікавасці да роднага слова, развіццю творчых здольнасцей вучняў, патрыятычнаму выхаванню.
Фота і відэа правядзення Тыдня роднай мовы
2024 2023 2022 2021 2020 2019 2018 2017 2016 2012 |
|
03.05.2024 Усебеларускі дыктант
|
подробнее... |