|
09.05.2022
Мітынг ля помніка загінуўшым аднавяскоўцам Дзень Перамогі - свята радасці. У гэты дзень вучні і настаўнікі школы па традыцыі прайшлі па вёсцы святочным шэсцем да помніка воіну-афганцу Міхаілу Мацкевічу. Потым накіраваліся да помніка ахвярам фашызму, які знаходзіцца ў лесе за вёскай. Там сабраліся вяскоўцы, каб успомніць сваіх родных і блізкіх, што загінулі ў час вайны. Дырэктар школы Міхаіл Іванавіч Аліферовіч павіншаваў усіх са святам, прапанаваў хвілінай маўчання ўспомніць загінуўшых аднавяскоўцаў. Вучні 4 класа прачыталі вершы, а выхаванцы нядзельнай школы хрысціян веры евангельскай праспявалі песні, у якіх гучала малітва да Бога і просьба да ўсіх дарослых спыніць войны на планеце. З вуснаў протаіерэя Сергія Чыжа прагучала малітва аб убіенных і просьба быць чулымі адзін да аднаго, берагчы мір і спакой у нашым краі.
2024 2023 2022 2021 2020 2019 2018 2017 2016 2012 |
|
03.05.2024 Усебеларускі дыктант
|
подробнее... |
ГУО "Ракитненская базовая школа"
телефон -33274, электронная почта - rakitno@guo.bc.by
Учитель, если он честен, всегда должен быть внимательным учеником.(Горький М.)
|