РусскийБеларускi

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

админ сайта

 

© copyright

 

Интерактивная карта Интерактивная карта

Портал рейтинговой оценки

Портал рейтинговой оценки

QR-код учреждения

QR-код анкеты


12.02.2022

Прадметныя тыдні

     Падведзены вынікі тыдня літаратурнага чытання, які праводзіўся ў 1-4 класах з 31.01.2022 па 07.02.2022г. У рамках тыдня  вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў "Мой любімы літаратурны герой", у гульні - конкурсе "Падарожжа па беларускіх народных казках", у конкурсе чытальнікаў вершаў берасцейскіх паэтаў. У ГПД вучні паглядзелі мультфільмы на беларускай мове "Дзедава рукавічка" і "Піліпка-сынок". Тыдзень паказаў, што лепшымі знаўцамі беларускіх казак з'яўляюцца Іван Караваевіч, Надзея Караваевіч, Глеб Пауліч.

     Пераможцай конкурса чытальнікаў вершаў стала  вучаніца 4 класа Надзея Караваевіч. Настаўнікі В.Р.Зосіч, С.К.Барысевіч, выхавацель ГПД  П.Ц. Грэбень паказалі добры ўзровень арганізацыі і правядзення пазакласнай работы з вучнямі.

     Тыдзень літаратурнага чытання ў пачатковых класах перадаў эстафету тыдню беларускай літаратуры ў 5-9 класах, які пачаўся 08 02.2022г і будзе працягвацца да 15.02.2022 г.  Адкрыты ўрок беларускай літаратуры ў 5 класе правяла В.П.Рылач па тэме "Я.Колас "Дарэктар" ( урывак з паэмы "Новая зямля"). А вучні 8-9 класаў паказалі свае веды па беларускай літаратуры ў гульні "Слабае звяно".  Мерапрыемствы працягваюцца. Жадаем поспехаў у конкурсах і віктарынах.

 

 03.05.2024  Усебеларускі дыктант

подробнее...

 


                                         

 

ГУО "Ракитненская базовая школа"

телефон -33274, электронная почта - rakitno@guo.bc.by

 

Учение — это лишь один из лепестков того цветка, который называется воспитанием. (Сухомлинский В. А.)