РусскийБеларускi

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

админ сайта

 

© copyright

 

Интерактивная карта Интерактивная карта

Портал рейтинговой оценки

Портал рейтинговой оценки

QR-код учреждения

QR-код анкеты


09.03.2020

Віншавальная праграма да Дня жанчын

     Святочная праграма, прысвечаная Дню жанчын, пачалася 7 сакавіка з запрашэння ўсіх на незвычайны "пасажырскі цягнік", які накіроўваўся ў  падарожжа па станцыях жадання. Вучні 8 класа  Давід і Ілья Караваевічы выдатна справіліся з роллю праваднікоў. Падарожжа было цікавым, вясёлым і незабыўным. На кожнай "станцыі" пасажырак, а імі былі дзяўчынкі, мамы, настаўніцы,  віталі хлопчыкі 1-9 класаў музычнымі і літаратурнымі падарункамі. Большасць падарункаў былі жартоўнымі, таму нікому не было сумна. Цягнік спыняўся  на станцыях "Мацярынская",  "Музычная", "Прыгажосць", "Жаночае шчасце", "Фартуна". Асабліва ўсім спадабаліся прыпеўкі і песня "Семечки" у выкананні хлопчыкаў 4 класа і жартоўная сцэнка ў выкананні хлопчыкаў 6 класа.

      Святочны сцэнарый распрацавалі педагог-арганізатар Алена Мікалаеўна Абрамчук і намеснік дырэктара Святлана Уладзіміраўна Гаўрыловіч. Ажыццявілі  іх задумку хлопчыкі нашай школы.

      Вялікі дзякуй за святочны настрой!

Фотаздымкі http://rakitno.luninec.edu.by/ru/main.aspx?guid=44461

Фотаздымкі http://rakitno.luninec.edu.by/ru/main.aspx?guid=44451

 

 03.05.2024  Усебеларускі дыктант

подробнее...

 


                                         

 

ГУО "Ракитненская базовая школа"

телефон -33274, электронная почта - rakitno@guo.bc.by

 

Учение — это лишь один из лепестков того цветка, который называется воспитанием. (Сухомлинский В. А.)