РусскийБеларускi

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

админ сайта

 

© copyright

 

Интерактивная карта Интерактивная карта

Портал рейтинговой оценки

Портал рейтинговой оценки

QR-код учреждения

QR-код анкеты


02.09.2019

Свята першага званка "Прывітанне, школа"

    Свята першага званка "Прывітанне, школа" 2 верасня 2019 года  пачалі вучні 8 класа паэтычнымі радкамі. Вядучыя Вераніка Туркевіч і Ілья Караваевіч запрасілі на свята самых маленькіх вучняў - першакласнікаў. Іх толькі 5 і ўсе хлопчыкі. Для іх сёння пачынаецца цікавае падарожжа ў Краіну Ведаў. Словы -  віншаванні з пачаткам навучальнага года прагучалі з вуснаў дырэктара школы Міхаіла Іванавіча Аліферовіча, старшыні Дварэцкага сельскага Савета Аляксандра Іванавіча Віднікевіча, намесніка дырэктара Валянціны Пятроўны Рылач. Са словамі наказу да першакласнікаў звярнуліся будучыя выпускнікі. Ад імя бацькоў выступіла Людміла Васільеўна Яраховіч, мама першакласніка. Самі першакласнікі  выступілі са словамі-абяцаннямі добра вучыцца. Першая настаўніца Тамара Міхайлаўна Сінілевіч запэўніла, што першакласнікі будуць стараннымі і пажадала ім поспехаў у вучобе.  Права даць першы званок атрымалі вучаніца 9 класа Маргарыта Караваевіч і вучань першага класа Глеб Пауліч.

   За шматгадовую добрасумленную працу Граматамі адміністрацыі школы былі ўзнагароджаны настаўнік пачатковых класаў Святлана Канстанцінаўна Барысевіч, настаўнік хіміі і біялогіі Алена Міхайлаўна  Калянковіч, тэхнічны работнік Галіна Канстанцінаўна Шостак.

   Віншуем усіх са святам!

     

 

 03.05.2024  Усебеларускі дыктант

подробнее...

 


                                         

 

ГУО "Ракитненская базовая школа"

телефон -33274, электронная почта - rakitno@guo.bc.by

 

Диплом учебного заведения: документ, удостоверяющий, что у тебя был шанс чему-нибудь научиться. (Янина Ипохорская)