РусскийБеларускi

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

админ сайта

 

© copyright

 

Интерактивная карта Интерактивная карта

Портал рейтинговой оценки

Портал рейтинговой оценки

QR-код учреждения

QR-код анкеты


14.10.2017

Да Дня маці

 14 кастрычніка - Дзень маці

     Традыцыйна ў школе праводзіцца бацькоўскі сход, канцэрт для мам і пакроўскі кірмаш.

     У гэтым годзе на бацькоўскім сходзе паведамілі аб асаблівасцях  арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2017/2018 н.г., абмеркавалі праблемы шостага дня, закранулі праблемы паспяховасці, падвялі вынікі выкарыстання фінансавых сродкаў на рамонтныя работы. Адміністрацыя школы павіншавала ўсіх жанчын з Днём маці і з праваслаўным святам "Пакроў Багародзіцы", запрасіла на канцэрт.

    Залу для канцэрта  ўпрыгожылі настаўнікі пачатковых класаў. Канцэрт для мам  падрыхтавалі вучні. Вядучыя Аліферовіч Д. і Арэшка В. нагадалі гісторыю свята, аб'яўлялі нумары канцэрта. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі былі вучні 3 класа, якія некалькі разоў выходзілі, каб павіншаваць мам са святам.  Яны распачалі канцэрт песняй "Мамачка мая" . Парадавалі  любімых мам  вучні 1 і 2 класаў, якія выдатна прачыталі  вершы. Вучні 1 класа  ўручылі сваім мамам чароўныя кошыкі, зробленыя сваімі рукамі. Да слёз крануў верш пра маму  ў выкананні вучня 7 класа Сакалова Д. Завяршылі канцэрт вучні 9 класа песняй "Мама".

     Пакроўскі кірмаш  быў шумным і "салодкім". Найперш "разышлася" дамашняя выпечка : тарты, пячэнне, цукеркі-пеўнікі. Вялікі дзякуй мамам, якія дапамаглі прыгатаваць смачныя пачастункі.

    Усе былі задаволены : і пакупнікі, і прадаўцы.

    Няхай заўсёды пануе святочны настрой. Няхай заўсёды побач з намі будуць нашы мамы.

    Са святам, дарагія матулі!

   

 

 03.05.2024  Усебеларускі дыктант

подробнее...

 


                                         

 

ГУО "Ракитненская базовая школа"

телефон -33274, электронная почта - rakitno@guo.bc.by

 

Кто знает все, тому еще многому нужно учиться. (Славомир Врублевский)