РусскийБеларускi

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

админ сайта

 

© copyright

 

Интерактивная карта Интерактивная карта

Портал рейтинговой оценки

Портал рейтинговой оценки

QR-код учреждения

QR-код анкеты


17.03.2017

Літаратурны турнір

       17 сакавіка вучні 7 і 8 класаў  удзельнічалі ў літаратурным турніры, прысвечаным 135-годдзю  з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа. Турнір праводзіўся ў рамках прадметнага тыдня па беларускай літаратуры. Падрыхтавала і правяла турнір настаўніца беларускай мовы і літаратуры Вольга Канстанцінаўна Антановіч. Вучні ўгадвалі герояў па ўрыўку, вызначалі  вобразныя сродкі мастацкіх твораў, спаборнічалі ў веданні біяграфіі беларускіх песняроў.

       У рамках тыдня  ў сераду  15 сакавіка  прайшла  гульня "Размаўляем па-беларуску", якая планавалася для вучняў 8 і 9 класаў, але праводзілася з вучнямі 7 і 9 класаў. Каманда "Патрыёты" складалася з трох хлопцаў з 9 класа, а каманда "Беларусачкі" з трох дзяўчынак 7 класа. Спачатку перавагу мелі "Патрыёты", але "Беларусачкі"  іх дагналі. Гульня  закончылася ўнічыю. Галоўнае не перамога, а набытыя новыя веды і  магчымасць пагаварыць на роднай мове. Арганізавала і правяла гульню на прыкладу тэлівізійнай  гульні намеснік дырэктара Валянціна Пятроўна Рылач. На пачатку тыдня Валянціна Пятроўна падрыхтавала з вучнямі 5 класа інфармацыйную гадзіну "Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання", аформіла стэнд у кабінеце беларускай мовы.

      Настаўніца Вольга Канстанцінаўна Антановіч дала адкрыты ўрок беларускай літаратуры ў 6 класе і правяла з вучнямі 6 і 7 класаў завочную экскурсію "Падарожжа ў сялянскую хату". 

       Тыдзень беларускай літаратуры  быў насычаным і цікавым. Удзельнікаў чакаюць граматы і прызы.

 

 03.05.2024  Усебеларускі дыктант

подробнее...

 


                                         

 

ГУО "Ракитненская базовая школа"

телефон -33274, электронная почта - rakitno@guo.bc.by

 

Учение — это лишь один из лепестков того цветка, который называется воспитанием. (Сухомлинский В. А.)