РусскийБеларускi

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

админ сайта

 

© copyright

 

Интерактивная карта Интерактивная карта

Портал рейтинговой оценки

Портал рейтинговой оценки

QR-код учреждения

QR-код анкеты


02.11.2016

Экскурсія ў друкарню

               Вучні 7 класа з настаўніцай Антановіч В.К. пабывалі 2 лістапада на экскурсіі ў друкарні г. Лунінца. Яны даведаліся, як і на якіх станках  раней друкавалася раённая газета, якія  тэхналогіі выкарыстоўваюцца  ў друкарскай справе на сучасным этапе.  Уразіў экскурсантаў рэзальны цэх. У хуткім часе ў друкарні можна будзе змясціць свой фотаздымак або іншы малюнак  на посудзе: кубках, талерках.

               У гэты ж дзень вучні ўпершыню завіталі ў раённую дзіцячую біблліятэку. Іх правялі па бібліятэчных залах. Спачатку яны трапілі ў залу для малодшых школьнікаў, а потым у залу з кнігамі для старшакласнікаў. Вучні пазнаёміліся з кніжнай выставай па праваслаўнай культуры, з выставай , прысвечанай пісьменнікам-юбілярам.  У чытальнай зале экскурсанты пагарталі часопісы і газеты, энцыклапедычныя кнігі. Вучняў запрасілі наведаць бібліятэку і ў пераднавагоднія  дні. Іх сустрэнуць тады Дзед Мароз і Снягурачка.

                Да хуткай сустрэчы ў Краіне казак!

              

 

 03.05.2024  Усебеларускі дыктант

подробнее...

 


                                         

 

ГУО "Ракитненская базовая школа"

телефон -33274, электронная почта - rakitno@guo.bc.by

 

Кто знает все, тому еще многому нужно учиться. (Славомир Врублевский)