РусскийБеларускi

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

админ сайта

 

© copyright

 

Интерактивная карта Интерактивная карта

Портал рейтинговой оценки

Портал рейтинговой оценки

QR-код учреждения

QR-код анкеты


01.09.2016

Дзень ведаў

       1 верасня адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку новага навучальнага года і Дню ведаў. Зноў сустрэліся ў роднай школе настаўнікі і вучні. Хваляваліся першакласнікі і выпускнікі, класныя кіраўнікі і бацькі. Але педагог- арганізатар Кіндрук Т.Л. умела кіравала  школьным караблём, які збіраецца ў падарожжа па краіне ведаў.

       Прывітальнае слова выказаў дырэктар школы Аліферовіч М.І. Ён павіншаваў усіх са святам, падзякаваў бацькам і работнікам школы за рамонтныя работы, уручыў граматы. Іх атрымалі лепшыя спартсмены Калянковіч В., Богдан А. за прызавыя месцы ў раённых спартыўных спаборніцтвах , Туркевіч Д., Богдан Р., Богдан У. і інш . за актыўны ўдзел у школьных і раённых спартыўных мерапрыемствах, вучні 3 класа за перамогу ў круглагадзічнай спартакіядзе. Грамата была ўручана і  выхавацелю Пашкевіч В.П. у сувязі з 20-годдзем педагагічнага стажу .  Першакласнікі атрымалі кнігу-падарунак  Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Беларусь мая Радзіма".  Ганаровым госцем свята была Цяльпук Г.А., загадчык сектара дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі раённага аддзела адукацыі , спорту і турызму,  якая павіншавала  ўсіх са святам і ўручыла грамату настаўніку фізічнай культуры Ляшчуку Д.Я.  Дыплом ІІ ступені  атрымала настаўнік Сінілевіч Т.М. за перамогу ў раённых педагагічных чытаннях.

      Намеснік дырэктара Рылач В.П. павіншавала ўсіх вершаванымі радкамі на роднай мове.

      Прыгожымі кветкамі парадавалі сваіх настаўнікаў выпускнікі і вучні астатніх класаў.

     Са святам! З Днём ведаў!

 

 03.05.2024  Усебеларускі дыктант

подробнее...

 


                                         

 

ГУО "Ракитненская базовая школа"

телефон -33274, электронная почта - rakitno@guo.bc.by

 

Воспитывающий должен сам обладать умом, большим самообладанием, добротой, высокими нравственными воззрениями. (Драгоманов М. П.)