22.03.2023
Аб чым напамінаюць званы Хатыні?
22 сакавіка - сумны дзень. Гэта дзень трагедыі вёскі Хатынь. 80 гадоў назад у такі ж прыгожы вясенні дзень нямецкія карнікі спалілі вёску. Жыхароў вёскі сагналі ў вялікі хлеў і падпалілі. Выратавацца ўдалося толькі аднаму - Іосіфу Камінскаму. Ён стаў адзіным сведкам той страшнай трагедыі.
Інфармацыю пра той страшны для усёй Беларусі дзень, Дзень трагедыі вёскі Хатынь паведаміла для вучняў 1-5 класаў настаўнік і класны кіраўнік 5 класа Т.Л. Кіндрук. А адзіны ўрок для старшакласнікаў на гэтую тэму правяла настаўнік і класны кіраўнік 8 класа В.К. Антановіч.
Хвілінай маўчання вучні і настаўнікі ўшанавалі памяць пра загінуўшых .
Званы Хатыні напамінаюць нам, што мір трэба берагчы, заклікаюць усіх помніць пра тых, хто аддаў сваё жыццё, але не скарыўся перад ворагам.
2024 2023 2022 2021 2020 2019 2018 2017 2016 2012 |
|
03.05.2024 Усебеларускі дыктант
|
подробнее... |