24.10.2022
Падведзены вынікі прадметных тыдняў
Ва ўстанове з 17 па 22 кастрычніка праводзіліся прадметныя тыдні. Вучні 1-4 класаў прымалі ўдзел у тыдні выяўленчага мастацтва, у рамках якога настаўнікі пачатковых класаў арганізавалі і правялі цікавыя мерапрыемствы: конкурс цікавых пытанняў "Рознакаляровая палітра" (Т.М. Сінілевіч), конкурс малюнкаў "Мая любімая казка" (выхавацель ГПД В.М.Бусько), мастацка-дыдактычная гульня-практыкум "Злучы па кропках" (С.К.Барысевіч). Адкрыты ўрок выяўленчага мастацтва праведзены ў 1 класе (А.М.Каленковіч).
Вучні 5-9 класаў прымалі ўдзел у тыдні мастацтва, які арганізавала і правяла настаўнік Т.Л. Кіндрук. Цікавым і змястоўным быў адкрыты ўрок у 9 класе па тэме"Кубізм і абстракцыянізм: змяшанне фарбаў і форм". У рамках тыдня праведзена выстава "Творчасць і фантазія", працавала творчая майстэрня "Восеньская чараўніца", можна было завітаць на алею цытат "Вялікія людзі аб мастацтве".
Прадметныя тыдні дазволілі вучням пашырыць свае веды, знайсці цікавыя заняткі, праявіць фантазію ў творчасці. Самыя актыўныя ўдзельнікі мерапрыемстваў атрымалі граматы і падзячныя лісты.
2024 2023 2022 2021 2020 2019 2018 2017 2016 2012 |
|
03.05.2024 Усебеларускі дыктант
|
подробнее... |