13.10.2018
Дзень маці. Пакроўскі кірмаш
У рамках 6-га дня 13 кастрычніка ў школе праводзіліся мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці.
Спачатку быў праведзены бацькоўскі сход. Потым усіх мам, бабуль запрасілі на канцэрт "Мілым і дарагім", які падрыхтавалі вучні 1-9 класаў пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Грэбень П.Ц. і класных кіраўнікоў. Вучні чыталі вершы, паказвалі сцэнкі, спявалі песні пра маму. Асабліва ўсім спадабалася сцэнка "Навошта маме дзеці?" у выкананні вучняў 9 класа Яна Калянковіч і Аляксандр Арэшка . Да слёз крануў верш у выкананні вучаніцы 9 класа Марыі Паўловіч. Усе вершы і песні былі выкананы з душой. Вучні 4 класа Максім Вароніч і Раман Абрамчук падарылі мамам песню "Лепшая на свеце", вучні 1 і 2 класаў парадавалі выкананнем песні "Самая любімая мама", а трэцякласнікі - "Мамачка мая". Заключным акордам прагучала песня ў выкананні вучняў 9 класа "Беражыце сваіх матуль". З роляй вядучых выдатна справіліся Марыя Паўловіч і Дзяніс Туркевіч.
Вялікі дзякуй за святочны настрой.
Працягвалася свята ў спартыўнай зале. Тут былі арганізаваны "месцы для гадлю ". Традыцыйна да Дня маці ў школе праводзіцца пакроўскі кірмаш. І на гэты раз было ўсё добра арганізавана. Дзякуй вялікі мамам за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемства.
2024 2023 2022 2021 2020 2019 2018 2017 2016 2012 |
|
03.05.2024 Усебеларускі дыктант
|
подробнее... |