статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

адмін сайта

 

© copyright

 

Интерактивная карта Интерактивная карта

Портал рейтинговой оценки

Портал рейтинговой оценки

QR-код учреждения

QR-код анкеты


     Дзень Перамогі - свята радасці.  У гэты дзень вучні і настаўнікі школы па традыцыі прайшлі па вёсцы святочным шэсцем да помніка воіну-афганцу Міхаілу Мацкевічу.  Потым накіраваліся да помніка ахвярам фашызму, які знаходзіцца ў лесе за вёскай. Там сабраліся вяскоўцы, каб успомніць  сваіх родных і блізкіх, што загінулі ў час вайны.  Дырэктар школы Міхаіл Іванавіч Аліферовіч  павіншаваў усіх са святам, прапанаваў хвілінай маўчання  ўспомніць загінуўшых аднавяскоўцаў. Вучні 4 класа прачыталі вершы, а выхаванцы нядзельнай школы хрысціян веры евангельскай  праспявалі песні, у якіх гучала малітва да Бога і просьба да ўсіх дарослых спыніць войны на планеце.  З вуснаў протаіерэя Сергія Чыжа прагучала малітва аб убіенных і просьба быць чулымі адзін да аднаго, берагчы мір і спакой у нашым краі. 

 

 


                                         

 

ДУА "Ракітненская базавая школа"

тэлефон -33274, электронная пошта - rakitno@guo.bc.by

 

Мы учимся всю жизнь, не считая десятка лет, проведенных в школе.(Габриэль Лауб)