17.12.2021
Тэматычны дзень па грамадазнаўстве
У рамках тэматычнага дня па грамадазнаўстве 17 снежня ў 9 класе праведзены адкрыты ўрок "Выражэнне міжасобасных супярэчнасцей". Урок-дыскусію правёў настаўнік гісторыі і грамадазнаўства С.А. Ільючык. Самымі актыўнымі на ўроку былі Арсеній Пауліч, Ілья Мірановіч, Руфіна Вароніч.
Пазакласнае мерапрыемства "Патрыятызм...?" праводзілася для вучняў 8 і 9 класаў. Настаўнік С.А.Ільючык падабраў цікавы матэрыял, які садзейнічаў фарміраванню патрыятычных пачуццяў вучняў. Хлопчыкі і дзяўчынкі спрабавалі самастойна вызначыць свае адносіны да Радзімы, да роднай мовы, да роднага краю. Ніхто з вучняў не жадае жыць дзе-небудзь за мяжой. Наша Беларусь - лепшая краіна для жыцця.