статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

адмін сайта

 

© copyright

 

Интерактивная карта Интерактивная карта

Портал рейтинговой оценки

Портал рейтинговой оценки

QR-код учреждения

QR-код анкеты


21.02.2020

Конкурс чытальнікаў вершаў

21 лютага ў школе прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў Р. Барадуліна

     21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень у школе праводзіўся конкурс чытальнікаў вершаў "Беларусь - мая мова і песня", прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння Рыгора Барадуліна і Міжнароднаму дню роднай мовы. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Вольга Канстанцінаўна Антановіч пазнаёміла з біяграфіяй пісьменніка, нагадала ўмовы конкурса, прадставіла членаў журы. У выкананні вучняў 2-9 класаў прагучалі вядомыя ўсім вершы Р.Барадуліна і вершы,  якія многія пачулі ўпершыню. Вучні 4 класа падрыхтавалі інсцэніроўку верша "Ай, не буду, не хачу". Прагучалі вершы "Мы-беларусы", "Трэба дома бываць часцей", "Босая зорка", "Як звяры зіму сустракаюць", "Божа, паспагадай усім", "Я сын зямлі".

      Атрымалася сапраўднае свята паэзіі.

     Пераможцаў вызначалі сярод выканаўцаў 2-4 кл. і 5-9 кл.  Імі сталі Таццяна Караваевіч, Надзея Караваевіч, Аляксандр Падалінскі (2-4 кл.), Максім Вароніч (5 кл.), Вераніка Арэшка (9 кл.)

     Віншуем пераможцаў і дзякуем усім удзельнікам.

 

 11.05.2024  День Государственного флага, герба и гимна Республики Беларусь

больш падрабязна ...

 

 09.05.2024  Парад 9 мая!

больш падрабязна ...

 

 03.05.2024  Усебеларускі дыктант

больш падрабязна ...

 


                                         

 

ДУА "Ракітненская базавая школа"

тэлефон -33274, электронная пошта - rakitno@guo.bc.by

 

Ничто так прочно не запоминают ученики, как ошибки своих учителей. (Антон Лигов)