Портал рейтинговой оценки
QR-код учреждения
QR-код анкеты
Віншавальную праграму да Дня абаронцаў Айчыны падрыхтавалі вучні і класны кіраўнік 7 класа Святлана Уладзіміраўна Гаўрыловіч. З роляй вядучых выдатна справіліся вучаніцы 7 класа Вераніка Туркевіч і Дар'я Яраховіч. Гучалі віншаванні для мужчын-настаўнікаў і для хлапчукоў школы. Прагучалі песні "Катюша" (8 кл.), "Офицеры" (5 кл.), "Буду я военным " (1 кл.). Самымі гучнымі апладысментамі гледачы сустрэлі самадзейных артыстаў 4 і 2 класаў. Песні "Пагранзастава" і "Идет солдат по городу" ў іх выкананні закранулі ўсіх гледачоў. Не пакінула абыякавымі нікога з гледачоў сцэнка "На 1 і 2 разлічыся!" у выкананні вучняў 9 класа. З роляй прапаршчыка выдатна справіўся Аляксандр Арэшка. Закончыўся канцэрт песняй "Мирные небеса" ў выкананні вучняў 3 класа.
Усіх мужчын віншуем са святам. Жадаем здароўя, аптымізму, вернасці салдацкаму абавязку.
больш падрабязна ...
ДУА "Ракітненская базавая школа"
тэлефон -33274, электронная пошта - rakitno@guo.bc.by