РусскийБеларускi

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

админ сайта

 

© copyright

 

Интерактивная карта Интерактивная карта

Портал рейтинговой оценки

Портал рейтинговой оценки

QR-код учреждения

QR-код анкеты


25.05.2023

Свята апошняга званка

    Разам з вучнямі 9 класа Свята апошняга званка адзначылі 25 мая вучні, настаўнікі, бацькі. Вядучыя святочнай праграмы Дар'я Шуляк і Дзмітрый Вароніч запрасілі на ўрачыстае мерапрыемства 9 выпускнікоў: 3 дзяўчыны і 6 юнакоў. Прагучаў Гімн Рэспублікі Беларусь, і слова ўзяў дырэктар Міхаіл Іванавіч Аліферовіч. Павіншаваўшы ўсіх са святам, Міхаіл Іванавіч зачытаў загад аб допуску вучняў 9 класа да экзаменаў. Дапушчаны да выпускных экзаменаў 9 клас у поўным саставе.

  Намеснік дырэктара Валянціна Пятроўна Рылач павіншавала выпускнікоў са святам  апошняга званка, пажадала ім ўмацоўваць свае крылы, каб смела ляцець да мары. Пажадала светлых дзён, напоўненых добрымі справамі, і аб'явіла падзяку вучню 9 класа  Вадзіму Аліферовічу, які ў гэтым годзе на раённым этапе алімпіяды па гісторыі заваяваў Дыплом ІІІ ступені. Граматы ад аддзела па адукацыі і ад адміністрацыі школы ўручыў Вадзіму дырэктар.

    Словы віншаванняў і пажаданняў выпускнікам прагучалі ад класнага кіраўніка Сяргея Аляксандравіча Ільючыка і ад першай настаўніцы Вольгі Фёдараўны Кіпцэвіч, якая знаходзіцца ў адпачынку па догляду за дзіцям, але з радасцю прыняла запрашэнне і завітала на свята да сваіх вучняў. Вольга Фёдараўна даўно  іх не бачыла  і была прыемна здзіўлена , наколькі яны падраслі, пасталелі, папрыгажэлі.

    Ад імя бацькоў выступіў з віншаваннямі і пажаданнямі Анатолій Міхайлавіч Вароніч. Ён пажадаў дзецям, каб заўсёды заставаліся чыстымі ў сваіх памкненнях і справах, каб былі працавітымі і чэснымі, а настаўнікам пажадаў чэрпаць свае сілы ў спадзяваннях на Бога, укладваць у сваю справу не толькі час, але сэрца і душу.

     Ад выпускнікоў гучалі словы - падзякі сваім настаўнікам, словы - парады першакласнікам. Гучалі вершы і песні. Права даць апошні званок было прадстаўлена вучаніцы 9 класа Дзіне Вароніч і вучню 1 класа Мацвею Марзе.

    Быў нават "салют" ад шарыкаў, якія час ад часу "выстрэльвалі". Потым усе фатаграфаваліся з бацькамі, з настаўнікамі, з аднакласнікамі, сябрамі і сяброўкамі.

      У добры шлях, паважаныя выпускнікі! Шчаслівага плавання па жыццёвым моры! Светлых і шырокіх дарог!

Фотагалерэя

 

 12.04.2024  ГОСЭНЕРГОНАДЗОР напоминает

подробнее...

 

 11.04.2024  Информационные экскурсии по памятным местам жертв фашизма д.Цна и д.Сосновка

подробнее...

 

 10.04.2024  Посадка "Сад Победы"

подробнее...

 

 02.04.2024  Падведзены вынікі алімпіяд

подробнее...

 

 02.04.2024  Торжественная линейка, посвящённая Дню единения народов Беларуси и России

подробнее...

 


                                         

 

ГУО "Ракитненская базовая школа"

телефон -33274, электронная почта - rakitno@guo.bc.by

 

Диплом учебного заведения: документ, удостоверяющий, что у тебя был шанс чему-нибудь научиться. (Янина Ипохорская)