РусскийБеларускi

 

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

 

админ сайта

 

© copyright

 

Интерактивная карта Интерактивная карта

Портал рейтинговой оценки

Портал рейтинговой оценки

QR-код учреждения

QR-код анкеты


22.02.2012

Тыдзень беларускай мовы

    Тыдзень беларускай мовы праводзіўся з 15 лютага па 22 лютага. У рамках  тыдня праводзіліся інтэлектуальныя гульні "Размаўляем па-беларуску", "Знаўцы мовы", конкурс чытальнікаў вершаў, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, конкурс сачыненняў "Я хацеў бы сказаць дзякуй...". Вучні 9 класа прагледзелі  і абмеркавалі фільм "Новая зямля". 18 лютага праводзіўся  конкурс "Буслік", у якім прынялі ўдзел 26 вучняў 3-9 класаў. Падведзены вынікі тыдня  23 лютага. У гэты дзень гучалі віншаванні  па-беларуску з нагоды Дня абаронцаў Айчыны.

     Самыя актыўныя ўдзельнікі тыдня ўзнагароджаны граматамі. Вучні 6 класа атрымалі граматы за перамогу ў гульні "Размаўляем па-беларуску" і гульні "Знаўцы мовы". Грамату за 1 месца ў конкурсе чытальнікаў вершаў атрымаў вучань 6 класа Максім Вароніч, за 2 месца вучаніца 7 класа Аліна Савіч, за 3 месца вучань 7 класа Андрэй Караваевіч. У конкурсе сачыненняў пераможцамі сталі 9-класнікі Дзмітрый Баброў, Іван Калянковіч, Дар'я Яраховіч.

     Арганізавалі і правялі тыдзень настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Вольга Канстанцінаўна Антановіч і Валянціна Пятроўна Рылач. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі тыдня былі Аліна Савіч, Дзіна Вароніч, Ангеліна Шабунька, Дар'я Шуляк, Максім Вароніч, Маргарыта Паўловіч.

      Тыдзень завершаны. Жадаем усім вучням поспехаў у вывучэнні беларускай мовы.

 

 12.04.2024  ГОСЭНЕРГОНАДЗОР напоминает

подробнее...

 

 11.04.2024  Информационные экскурсии по памятным местам жертв фашизма д.Цна и д.Сосновка

подробнее...

 

 10.04.2024  Посадка "Сад Победы"

подробнее...

 

 02.04.2024  Падведзены вынікі алімпіяд

подробнее...

 

 02.04.2024  Торжественная линейка, посвящённая Дню единения народов Беларуси и России

подробнее...

 


                                         

 

ГУО "Ракитненская базовая школа"

телефон -33274, электронная почта - rakitno@guo.bc.by

 

Школа-это мастерская, где формируется мысль подрастающего поколения, надо крепко держать ее в руках, если не хочешь выпустить из рук будущее.(А. Барбюс)